Friends of the Earth

Friends of the Earth
Краіна
Тып арганізацыі environmental organization[d], грамадская арганізацыя і некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1971
Галіна environment[d]
Член у
foei.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Friends of the Earth International (FoEI) — міжнародная сетка экалагічных арганізацый у 73 краінах[1]. Арганізацыя была заснавана ў 1969 годзе ў Сан-Францыска Дэвідам Браўэрам, Дональдам Эйткенам і Гэры Сусі пасля таго, як Браўэр расстаўся з «Sierra Club»[2] з-за пазітыўнага падыходу апошняга да ядзернай энергіі. Ахвяраванне на заснаванне ў памеры 500 000 долараў ЗША (станам на 2019 год) было зроблена Робертам Орвілам Андэрсанам, уладальнікам нафтавай кампаніі «Atlantic Richfield».[3] Яна стала міжнароднай сеткай арганізацый у 1971 годзе з сустрэчай прадстаўнікоў чатырох краін: ЗША, Швецыі, Вялікабрытаніі і Францыі.[4]

У цяперашні час у FoEI ёсць сакратарыят (базіраваны ў Амстэрдаме, Нідэрланды), які забяспечвае падтрымку сеткі і ўзгодненых буйных кампаній[5]. Выканаўчы камітэт выбарных прадстаўнікоў ад нацыянальных груп вызначае палітыку і кантралюе працу сакратарыята. У 2016 годзе ўругвайская актывістка Карын Нансен была абраная старшынёй арганізацыі[6].

  1. About Friends of the Earth International(недаступная спасылка). Friends of the Earth International. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2009. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  2. Thomson, Jennifer (2017). "Surviving the 1970s: The Case of Friends of the Earth", Environmental History. Vol. 22(2), p. 235
  3. Shellenberger, Michael. Why Renewables Advocates Protect Fossil Fuel Interests, Not The Climate (англ.). Forbes. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  4. History(недаступная спасылка) (1 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2014. Праверана 25 мая 2016.
  5. "Friends of the Earth ticked off over claims in anti-fracking leaflet". The Guardian. 2017-01-04. Праверана 2018-10-16.
  6. Karin Nansen new chair Friends of the Earth International. Friends of the Earth International (12 студзеня 2017). Праверана 15 лютага 2017.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne